Важныя аспекты сацыяльных пытанняў

Галоўнае Свежыя навіны Улада

15 жніўня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфарміравання па тэмах: “Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь”, “Прафілактыка наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь”, “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці ў першым паўгоддзі 2019 года”, “Аб мерах па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму”, “Гродзеншчына: 75 гадоў, накіраваных у будучыню”, “Перапіс насельніцтва”.

Абласная і раённая інфармацыйныя групы правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна і грамадзянамі па месцы жыхарства.

У склад інфармацыйных груп увайшлі старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік, яго намеснікі, раённыя спецыялісты розных сфераў і ведамстваў.

Па пытаннях “Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь” і“Аб мерах па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму” выступілі раённыя спецыялісты ў сферы медыцыны.

Былі разгледжаны ключавыя напрамкамі дзейнасці нашай краіны ў сферы аховы мацярынства і дзяцінства, рэпрадуктыўнага здароўя насельніцтва, развівіцця высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі, стварэння ўмоў для нараджэння здаровых дзяцей,развіцця сеткі ўстаноў аховы здароўя,  акрамя гэтага, разглядаліся прававыя аспекты дзяржаўнай падтрымкі і абароны сям’і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства.

Пра пагрозу распаўсюджвання наркаспажывання, негатыўнае ўздзеянне наркатычных рэчываў на здароўе чалавека, сацыяльныя наступствы наркаспажывання расказалі спецыялісты праваахоўных органаў. Акрамя гэтага, супрацоўнікі АУСДзятлаўскага райвыканкама больш падрабязна спыніліся на асноўных напрамках удасканалення дзейнасці ў сферы супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў, а таксама адказнасці, прадугледжанай у Рэспубліцы Беларусь за здзяйсненне незаконных аперацый з наркатычнымі сродкамі, псіхатропнымі рэчывамі і звязаных з імі правапарушэнняў.

Немалаважным застаецца пытанне інтэнсіўнага росту злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, несанкцыянаванага доступу да камп’ютарнай інфармацыі. У большасці выпадкаў гэта завалодванне грашыма з банкаўскіх карт. Праваахоўнікі чарговы раз заклікалі грамадзян быць максімальна пільнымі і нераскрываць інфармацыю аб уласных банкаўскіх картах, кодах, рахунках.

Пра перапіс насельніцтва ў 2019 годзе, тэрміны і этапы яго правядзення, работу камісіі расказалі спецыялісты аддзела статыстыкі Дзятлаўскага раёна. Так, сёлета перапіс насельніцтва будзе праходзіць на працягу 27 дзён з 4 па 30 кастрычніка. Апытанне сярод грамадзянплануецца правесціў тры этапы: з 4 па 18 кастрычнікарэспандэнт можа самастойна паведаміць пра сябе інфармацыю на стацыянарных участках або запоўніць перапісныя лісты ў сетцы Інтэрнэт. На другім этапе з 19 па 20 кастрычнікана стацыянарных участках будзе праводзіцца апытанне і маніторынг запаўнення перапісных лістоў у сетцы Інтэрнэт, на трэцім этапе з 21 па 30 кастрычніка будзе арганізавана апытанне рэспандэнтаў па месцы іх жыхарства (знаходжання). Папярэднія выніковыя даныя перапісу будуць вядомы  3 лютага будучага года, канчатковыя даныя стануць даступнымі на пачатку чэрвеня  2020 года.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Вольга ЮШКЕВІЧ



Теги: