Па веды – з цацкамі і сшыткамі

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У межах акці “Збяром дзяцей у школу!” у раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завіталі госці.

Павіншаваць дзяцей з надыходам новага навучальнага года прыйшлі ўдзельнікі клуба “Нам гады не бяда”, прадстаўнікі раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Дарослыя прыйшлі да выхаванцаў цэнтра з падарункамі – вялікімі і маленькімі мяккімі цацкамі, якія для дзяцей раёна перадалі сябры Дзятлаўшчыны з Галандыі. Старшыня раённага таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк патлумачыла: цацкі дзецям патрэбны і ў навучальным годзе, каб бавіць вольны час. Ад раённых грамадскіх арганізацый педагогі цэнтра атрымалі канцылярскія тавары, якія дапамогуць зрабіць навучальны працэс больш эфектыўным і наглядным.


У гонар сустрэчы дарослыя і дзеці запусцілі “салют” з мыльных бурбалак.

Наталля АВЯРЧУК