На тэрыторыі вобласці фіксуецца рост крадзяжоў грашовых сродкаў, учыненых з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх картак, атрыманых зламыснікамі ў час гутаркі па мабільным тэлефоне ад саміх пацярпелых.
Зламыснікі, якія прадстаўляюцца прадстаўнікамі службы бяспекі банкаўскіх устаноў, уваходзяць у давер грамадзян і, атрымліваючы неабходныя рэквізіты доступу да карт-рахункаў, здзяйсняюць крадзяжы грашовых сродкаў.
Пад рэквізітамі карт-рахунку неабходна разумець:
— шаснаццацізначны нумар карты, тэрмін дзеяння, імя ўладальніка (гэтыя даныя пазначаны на адным баку карты), звычайна трохзначны CVC-код з адваротнага боку карты, код пацвярджэння транзакцыі 3D-Secure (можа задавацца карыстальнікам або фарміравацца працэсінгавым цэнтрам і накіроўвацца на мабільны нумар уладальніка карты з дапамогай SMS або push-паведамлення);
— лагін і пароль доступу ў сістэму дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (інтэрнэт-банкінгу), а таксама код пацвярджэння доступу з карты кодаў або дынамічны код, накіраваны на мабільны нумар уладальніка карты з дапамогай SMS або push-паведамлення.
Наяўнасць у трэціх асоб названай вышэй инфармацыі дазваляе ім здзяйсняць расходныя аперацыі ў сетцы Інтэрнэт, напрыклад, перавоад сродкаў на любыя карты, набыццё электронных грошай, аплату тавараў і паслуг у межах балансу карткі. Доступ у Інтэрнэт-банкінг дазваляе распараджацца дэпазітамі кліента і афармляць заяўкі на атрыманне крэдытаў.
Неабходна адзначыць, што здзяйсненне транзакцый па банкаўскіх плацежных картках самім уладальнікам, або парушэнне правілаў карыстання карткамі, якое выявілася ў перадачы плацежных рэквізітаў трэцім асобам, практычна не пакідае шанцаў вярнуць грашовыя сродкі з выкарыстаннем дзеючага ў Беларусі прынцыпу нулявой адказнасці карыстальнікаў банкаўскіх картак.
На жаль, даць рэкамендацыі аб паводзінах у кожным магчымым выпадку нельга, але ўвогуле можна прапанаваць карыстальнікам у любой сітуацыі не губляць пільнасць. У выпадку паступлення сумніўных званкоў ад прадстаўнікоў банкаў не перадавайце ім ніякіх рэквізітаў доступу да карт-рахункаў, лагінаў і пароляў доступу да сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (інтэрнэт-банкінгу), нават калі яны называюць вашы анкетныя даныя, або іншую малавядомую пра вас інфармацыю. У выпадку паступлення такіх званкоў неадкладна звярніцеся ў службу бяспекі банка, які вас абслугоўвае, і пераканайцеся ў цэласнасці карт-рахункаў.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама