На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе другі ўкос траў, уборка зерневых і зернебабовых культур, ільну, нарыхтоўка кармоў.
Так, па стане на 17 жніўня ўсяго ўбрана зерневых і зернебабовых 98 % (15293 гектары).
Усе гаспадаркі раёна актыўна нарыхтоўваюць травы другога ўкосу. Травы скошаны з плошчы 8978 гектараў, што склала 83 % ад запланаванага.
Ідзе да завяршэння нарыхтоўка сена: план выкананы на 86 % (3699 тон). Вядзецца закладка кармоў у сянажныя траншэі – 51 % ад задання.
Амаль скончана нарыхтоўка лёну. Ужо выцераблена 1418 гектараў, а гэта 97 % ад таго, што неабходна сабраць.
Святлана ГРЫШЫНА