Якое на смак “Гульнявое асарці”?

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Кожны дзень у летніку “Вектар” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава цікавы і незвычайны. Яго наведвальнікі атрымліваюць шмат новай інфармацыі і з задавальненнем удзельнічаюць у рухомых гульнях.

У госці да дзяцей завітаў незвычайны герой – хлопчык Мікіта (яго ролю майстэрскі выканала метадыст Цэнтра Ірына Мішчанка). Ён прапанаваў адпачывальнікам згуляць у камандны IQ-батл “Гульнявое асарці”. У якасці каманд-удзельніц спаборніцтваў выступілі атрады летніка “Маналіт” і “Тусоўка”. Патрэніравацца перад стартамі дапамагла кароткая размінка. Пасля яе Мікіта паклікаў прысутных на цікавую гульню “Білецікі”.

Задачай удзельнікаў было хуценька разбівацца па парах, калі канчаецца музыка, рабіць гэта ім перашкаджаў безбілетны пасажыр. Наступным іспытам стала гульня “Цягнічок” – каманды на хуткасць рухаліся да фінішу на кукішках. Вясёлую эстафету прадоўжылі іншыя не менш захапляльныя конкурсы.

А ў перапынках паміж стартамі, каб крыху адпачыць, хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі. Напрыканцы спаборніцтваў вясёлая кампанія прыняла ўдзел у флэш-мобе “Я малюю рэчку”.

“Гульнявое асарці” ўсім спадабалася і выдатна падняло настрой як адпачывальнікам летніка, так і іх педагогам.

Ірына СТЫРНІК



Теги: