Узнагароды – лепшым

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

На жніве ў КСУП “Жукоўшчына” працуюць пяць камбайнавых экіпажаў, адзін з якіх сямейны – Вячаслава і Яўгенія Малчановічаў.

У час уборкі задзейнічаны пяць аўтамашын на адвозцы зерня.

Адметна, што на 31 чэрвеня адразу два вадзіцелі  гаспадаркі, якія працуюць на аўтамабілях “МАЗ” запісалі на свой рахунак па тысячы тон перавезенага зерня: Ігар Візгір – 1 046 тон, Іван Дзядовіч – 1 067 тон.

Павіншавалі жукоўшчынскіх тысячнікаў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар КСУП “Жукоўшчына” Аляксандр Кугейка.

Шчырыя словы ўдзячнасці за адданую выніковую працу і добразычлівыя пажаданні новых вытворчых поспехаў гучалі ў адрас пераможцаў. Ім былі ўручаны дыпломы, грашовыя прэміі, вымпелы і кветкі.

Патэнцыял раёна вялікі, і таму абавязкова будуць новыя дасягненні.

Вольга ЮШКЕВІЧ