Свята вёсак Дзіракі і Дубатоўка

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У рамках 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці і абласной акцыі “Майстры творчасці з паклонам гродзенскай зямлі” ладзілася свята вёсак Дзіракі і Дубатоўка.

У Дзіраках цяпер жывуць 11 чалавек, у Дубатоўцы – 4. Людзі тут добрыя, ветлівыя і вельмі любяць сваю малую радзіму.

Са святам аднавяскоўцаў павіншавала старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Яна пажадала ўсім дабрабыту, росквіту і добрага адпачынку.

З нагоды 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў хвілінай маўчання ўшанавалі землякоў, якія загінулі на фронце.

У гэты святочны дзень асаблівай увагі была ўдастоена самая найстарэйшая жыхарка вёскі — Соф’я Іосіфаўна Літвінская, якой споўніўся 91 год. Павіншавалі таксама юбіляраў, якія адсвяткавалі свае юбілеі – 45-годдзе Андрэй Макарчук, 60-годдзе Таіса Мазура, 80-годдзе Анастасія Янушкевіч. Шмат словаў падзякі за плённую працу было сказана ў адрас работнікаў сельскай гаспадаркі. На свяце падвялі вынікі конкурсу на лепшы падворак і кветнік.

Работнікі Данілавіцкага дома культуры віншавалі ўсіх жыхароў песнямі і добрымі словамі.

Святлана ГРЫШЫНА



Теги: