Аднымі з пастаянных чытачоў Раготнаўскай сельскай бібліятэкі з’яўляюцца пенсіянеры.
Праводзіць вольны час з карысцю і займальна ім дапамагае бібліятэка.
У пачатку года адбылося мерапрыемства, прысвечанае святу Хрышчэння Гасподняга “З зямлі біла хрышчэнская вада”. За кубачкам чаю і салодкімі пачастункамі прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыяй правядзення калядных святаў. Для пажылых людзей ладзіліся гадзіна духоўнай размовы “Аб святым і аб вечным”, гадзіна бібліятэрапіі “А жыццё працягваецца”, гадзіна карысных парад “Актыўнае даўгалецце”, урок міласэрнасці “Бібліятэка – зона міласэрнасці”, бібліятэчная гадзіна з рэкламай кніг “Я раю прачытаць”.
Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар Раготнаўскай сельскай бібліятэкі