“Нам яшчэ 75”

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Дварэцкім доме культуры адбылося адкрытае пасяджэнне клуба ветэранаў працы “У коле сяброў” – “На 75-гадовых трымаем раўненне!”, на якое былі запрошаны 75-гадовыя юбіляры — равеснікі ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Старшыня сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч сардэчна павіншаваў усіх імяніннікаў і ўручыў ім памятныя сувеніры. Работнікі аддзела культуры праспявалі душэўныя песні, усе прыемна пагутарылі за кубачкам духмянага чаю.

Творчы калектыў Данілавіцкага дома культуры сумесна са старшынёй Данілавіцкага сельвыканкама Ганнай Жых у рамках абласной акцыі “Нам яшчэ 75” павіншавалі жанчын-юбілярак з вёскі Ліжэйкі Валянціну Іванаўну Чарняўскую і Валянціну Паўлаўну Кардаш з нагоды іх 75-годдзя. Юбілярак павіталі песнямі, падарункамі, кветкамі, шчырымі словамі віншаванняў, пажадалі жанчынам здароўя, шчасця, дабрабыту, даўгалецця.

 

Аргкамітэт

 



Теги: