9 ліпеня 1944 года Дзятлаўскі раён быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
З гэтай нагоды ў шэрагу вёсак раёна адбыліся ўрачыстасці. Творчы калектыў Казлоўшчынскага дома культуры завітаў у Самойлаўшчыну і Ананічы, дзе адбыўся святочны канцэрт “Квітней, мой край, пад небам жураўліным!”.
Калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва з канцэртнай праграмай “Жыві і квітней, зямля мая” завітаў у вёскі Марозавічы, Панікарты і Хрольчыцы.
Творчыя калектывы павiншавалі жыхароў вёсак з гэтай знамянальнай датай, пажадалі ўсіх прысутным моцнага здароўя, добрага настрою i сямейнага дабрабыту, а добрым падарункам сталі, канешне ж, песні.
Аргкамітэт