Гранітаўскія тысячнікі

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Актыўна і вынікова працуюць на сёлетнім жніве  хлебаробы ААТ  “Граніт-Агра”.

Другімі раённымі тысячнікамі жніва-2019 сталі таксама гранітаўцы.

26 ліпеня камбайнавы экіпаж Дзмітрыя і Сяргея Жыхоў на камбайне “Lexion-580” намалаціў 1035 тон збожжа. Акрамя камбайнераў, тысячнікам стаў і вадзіцель гаспадаркі на адвозцы зерня – Аляксандр Бакей. Аўтамабілем МАЗ з прычэпам  ён перавёз 1042 тоны зерня.

Працаўнікі прымалі віншаванні за дасягненні ад старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка, старшыні раённага камітэта прафсаўза работнікаў АПК Уладзіміра Казака, дырэктара ААТ “Граніт-Агра” Станіслава Мазура. Ім  уручылі грашовыя прэміі, падарункі, вымпелы, букеты.

На 26 ліпеня хлебаробы сельгаспрадпрыемства намалацілі 8099 тон: зерня – 6308 тон, рапсу – 1791 тону.

Несумненна, што праз колькі дзён спіс камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў папоўніцца новымі імёнамі з ААТ “Граніт-Агра” і іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Вольга ЮШКЕВІЧ