Гаспадара задача – парадак на зямлі

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Адным з актуальных пытанняў у нашай краіне, якому надаецца сур’ёзная ўвага, з’яўляецца пытанне навядзення і падтрымання парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторый. Штогод у рэспубліцы рэалізуюцца шматлікія рэгіянальныя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, аб’ектаў інфраструктуры.

Ход рэалізацыі мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі знаходзіцца ў аб’ектыве кантролю і на аб’ектах сельскагаспадарчай вытворчасці.

ААТ “Граніт-Агра” – вядучае прадпрыемства свінагадоўчай галіны ў нашым раёне. Акрамя жывёлагадоўлі, работнікі гэтай сельгасарганізацыі займаюцца вытворчасцю малака і раслінаводчай прадукцыі.

На падведамаснай тэрыторыі ААТ “Граніт-Агра” працуюць два малочнатаварныя комплексы, тры малочнатаварныя фермы, свінагадоўчы комплекс “Варакомшчына”, акрамя гэтага ў распараджэнні гаспадаркі – рамонтныя майстэрні, збожжасклады для захоўвання насеннага і фуражнага зерня, збожжасушыльныя комплексы.

Пытанні па навядзенні парадку на сельскагаспадарчых  аб’ектах і добраўпарадкаванні падведамасных сельгасарганізацыі тэрыторыях даўно ўжо сталі нормай на вытворчасці. Пільная ўвага з боку кіраўніцтва гаспадаркі засяроджана і на сур’ёзных падыходах да забеспячэння належных умоў працы работнікў, падтрыманні належнага санітарнага парадку на ўсіх сельскагаспадарчых аб’ектах.

На жывёлагадоўчых фермах, комплексах работнікі сельгаспрадпрыемства падтрымліваюцць у належным стане сельскагаспадарчыя аб’екты, тэрыторыі вакол вытворчых участкаў, праводзяцць планавыя суботнікі, санітарныя дні і гадзіны.

Акрамя гэтага, праводзяцца планавыя касметычыя рамонты (рэканструкцыі) службова-бытавых памяшканняў, даільных залаў, збожжаскладоў, месцаў захоўвання арганічных угнаенняў. Тэрыторыі вакол усіх аб’ектаў абкошаны, устаноўлены кантэйнеры для збору смецця. На машынных дварах адведзены і абсталяваны  пляцоўкі для часовага захоўвання металалому, зношаных шын, чысткі і мыцця тэхнікі.

Сёлета машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемства папоўніўся некалькімі адзінкамі  сельгаспадарчай тэхнікі. Зараз у распараджэнні гаспадаркі новы кормаўборачны высокавытворчы камбайн КВК-800, два трактары МТЗ-1221, столькі ж  трактароў маркі МТЗ-82, прэс-падборшчык ПРФ-180, некалькі  адзінак тэхнікі для ўнясення арганічных угнаенняў. У бліжэйшых планах набыць камбініраваны пасяўны глебаапрацоўчы агрэгат, глыбокарыхліцель, загрузчык сухіх кармоў.

Не менш увагі надаецца пытанням бяспечнай працы і належнага адпачынку работнікаў сельгасарганізацыі. На вытворчых аб’ектах абсталяваны спецыяльныя памяшканні, дзе размешчаны інфармацыйныя і інфармацыйна-навучальныя стэнды. Работнікі забяспечаны ўсім неабходным, пачынаючы ад абсталяваных працоўных месцаў і заканчваючы сродкамі індывідуальнай абароны. За кошт сваіх сродкаў прадпрыемства забяспечвае своечасовую выдачу спецадзення, арганізаваны ўмовы для захоўвання, мыцця, сушкі і замены сродкаў індывідуальнай абароны ў адпаведнасці з усталяванымі нормамі. Працоўныя памяшканні добра асвятляюцца і ацяпляюцца, цалкам адпавядаюць санітарна-бытавым і супрацьпажарным нормам, створаны пакоі для адпачынку, гардэробныя, душавыя, вядзецца штодзённы кантроль за чысцінёй. Бытавыя памяшканні аснашчаны мікрахвалевымі печамі, электрачайнікамі, халадзільнікамі, сталовым посудам, пітной вадой. З мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод работнікаў у адміністрацыйным будынку прадпрыемства працуе трэнажорная зала, закуплены неабдходнае  спартыўнае абсталяванне і інвентар.

Акрамя асноўных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні аб’ектаў гаспадарання, сумеснымі намаганнямі работнікаў  сельгаспрадпрыемства, мясцовага сельсавета і жыхароў аграгарадка праводзяцца работы па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый аграгарадка Круцілавічы. Так, сёлета праведзены работы па доглязе зялёных насаджэнняў у мясцовым парку. Выкананы значны аб’ём працы па ўборцы лісця, санітарнай абрэзцы дрэў, выдаленні пустазелля, выкарчоўцы пнёў.

Ідэі ландшафтнага афармлення тэрыторый вакол адміністрацыйнага будынка і на вытворчых аб’ектах гаспадаркі таксама належаць дбайным гаспадарам сельгаспрадпрыемства, якія імкнуцца стварыць вакол сябе прыгажосць, утульнасць і парадак.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ