Кожнае лета Войневіцкая сельская бібліятэка імкнецца зрабіць для сваіх чытачоў незвычайным, незабыўным. Конкурсы, гульні, прыгоды, вандроўкі і падарункі робяць вольны час дзяцей не толькі цікавым, але і карысным. Для бібліятэкі лета становіцца яшчэ адной магчымасцю прыцягнення дзяцей і падлеткаў да чытання.
У ліпені быў арганізаваны бібліятэчны бульвар “У вольны час летнім днём”, які размясціўся на зялёнай палянцы. У рамках раённай акцыі “Бібліятэка Open-air” прайшоў літаратурны мікс “Чытаем і гуляем”. Дзеці складвалі пазлы, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, пазнаёміліся з кніжнай паліцай “Летні калейдаскоп”. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.
Святлана КАШЫРЭЦ,
бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі