Акцыяй «Праспяваем гімн разам» і залпам феерверка завяршылася свята ў Дзятлаве (+відэа)

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Дзятлаве на плошчы 17 Верасня сабралася шмат жыхароў і гасцей горада, каб разам са зводным хорам калектываў раёна выканаць гімн Беларусі.

Акцыя «Праспяваем гімн разам!» — гэта ўжо нават больш, чым проста традыцыя, якая аб’ядноўвае дзяцей і дарослых, моладзь і ветэранаў — людзей розных пакаленняў.

Жыхары і госці горада паспяшаліся падзяліцца ўражаннямі ад свята.

Вера Скварчынская:

Мы разам з дзецьмі далучыліся да ўсіх гараджан, каб убачыць усю прыгажосць святочнага салюта. Ад убачанага мы былі ў захапленні. Лічу, што гэта было годным завяршэннем свята, і ўражанні застануцца ў кожнага надоўга.

Алена Конан:

— Святкаванне Дня Незалежнасці – важная падзея для кожнага беларуса. У нашым горадзе такое свята заўсёды адзначаецца на высокім узроўні, гэты год – не выключэнне асабліва таму, што мы святкавалі 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Я прысутнічала на кожным мерапрыемстве, якое праходзіла ў гэты дзень у Дзятлаве, але самым запамінальным стала сумеснае выкананне гімну з землякамі. Гэта дадало пачуццё гонару за свой горад.

Вольга ЮШКЕВІЧ
Ірына СТЫРНІК
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: