Зялёнае жніво

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Трывалым водарам свежаскошанай травы напаўняюцца сенажаці –аграрыі Дзятлаўшчыны працягваюць касьбу і нарыхтоўку кармоў.

Чарговая сельскагаспадарчая кампанія – касавіца – адна з самых адказных і важных для  аграрыяў. Майскія дажджы паспрыялі буйнаму росту траў, а таму справіцца з задачамі касьбы хутка і ў час – справа тэрміновая.

Як адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стане на сераду, 12 чэрвеня, у раёне ўбраны скошаныя травы з плошчы 7512 гектараў (90 працэнтаў).

Яшчэ адна неадкладная задача, якая стаіць  перад аграрыямі раённых сельгасгаспадарак – нарыхтоўка кармоў. Значную ролю мае не толькі  колькасць нарыхтаванага, але і якасць, ад якой напрамую залежыць прадуктыўнасць кароў.

Закладка сенажу з траваў першага ўкосу актыўна ідзе ва ўсіх сельскіх гаспадарках раёна. Па стане на 12 чэрвеня аграрыі раёна нарыхтавалі 24 184 тоны сянажнага корму, у тым ліку 1842 тоны – у рулонах.

Адзначым, што ў сярэднім па раёне сельгаспрадпрыемствамі нарыхтавана 19 працэнтаў ад запланаванага аб’ёму сенажу, 7 працэнтаў сена.

Калі не перашкодзяць дажджы, першы ўкос у раёне плануецца  завяршыць у аптымальныя тэрміны.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ