Як падоўжыць жыццё на 15 гадоў?

Галоўнае Свежыя навіны Улада

20 чэрвеня ў раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Інфармацыйна-прапагандысцкая група старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандра Дубовіка сустрэлася з калектывам ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”.

Абмеркавалі тэму сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці і Дзятлаўскага раёна ў прыватнасці. Спыніліся на праблеме шкоднага ўплыву алкаголю на здароўе людзей. У сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў узгадалі падзеі ваеннага ліхалецця на Дзятлаўшчыне.

Па першым пытанні было адзначана, што на Гродзеншчыне вядзецца мэтанакіраваная работа па выкананні ключавых паказчыкаў эфектыўнасці працы, даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўрада па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, палажэнняў Указа “Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь”. Аб’ём валавога рэгіянальнага прадукта ў сёлетнім студзені-сакавіку склаў 100,9% да ўзроўню адпаведнага перыяду 2018 года. За гэты перыяд у Прынёманскім рэгіёне ўведзена ў эксплуатацыю 76,5 тысяч квадратных метраў жылля, надоена 296 тысяч тон малака, аб’ём рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі склаў 1,1 мільярда рублёў, экспарт тавараў (без уліку нафты і нафтапрадуктаў і арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання) складае 110,2% пры планавым 102,5%, экспарт паслугаў таксама перасягнуў планавыя паказчыкі, намінальная сярэднямесячная заработная плата павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года на 14,4%.

Шмат увагі ў нашай вобласці надаецца здароўю людзей і барацьбе са шкоднымі звычкамі. На гэтым акцэнтавала ўвагу прысутных галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч. Напрыклад, медыцынская статыстыка сведчыць, што алкаголь згубна ўплывае на ўсе органы і сістэмы чалавека, у тым ліку рэпрадукцыйную функцыю, і скарачае жыццё тых, хто ім злоўжывае, на 15 гадоў. А яшчэ аматары спіртных напояў не застрахаваны ад сурагатаў, і нават атручвання якасным алкаголем пры ўжыванні яго ў вялікіх дозах. У Гродзенскай вобласці ад выпадковых атручванняў алкаголем у 2018 годзе загінулі 165 чалавек, з іх ад сурагату – 18.

Навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык расказала, як на Дзятлаўшчыне захоўваецца памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і не спыняецца пошукавая дзейнасць. Алена Рыгораўна ўзгадала падзеі ваеннага часу ў раёне, памяць пра якія заклікае нас цаніць мір, быць удзячнымі пакаленню, якое яго адстаяла.

Ірына СТЫРНІК 



Теги: