Як мы рыхтуемся да 75-годдзя вызвалення Беларусі?

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Адказвае першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Кацярына Хілімончык:

–  Моладзь Дзятлаўшчыны заўжды актыўна ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах: раённых, абласных, рэспубліканскіх. У нас шмат ідэй, энергіі і сілаў. 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – вельмі важная для нашай краіны дата, і мы рыхтуемся да яе ўжо даўно і заўзята. Мы далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”, вядзём у нашым раёне пошукавую і даследчую дзейнасць па вывучэнні гераічных старонак баявога мінулага і ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Нашы валанцёры робяць віншавальныя паштоўкі, якія будзем уручаць ветэранам вайны, вязням напярэдадні свята. Таксама члены “БРСМ” у рамках акцыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта” наводзяць парадак на месцах воінскіх пахаванняў, каля помнікам загінулым воінам.

Святлана ГРЫШЫНА



Теги: