“Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Дзіцячы аздараўленчы летнік “Вясёлая планета” наведваюць 50 выхаванцаў.

У летнік уваходзяць два атрады: “Усмешка” (1-4 класы) і “ААН – Атрад асобага назначэння” (5-8 класы). Кожны праведзены тут дзень – асаблівы і мае назву той ці іншай планеты, напрыклад, планета спорту, ці планета вясёлых і знаходлівых. Дзеці выступаюць у ролі касманаўтаў, якія кожны дзень высаджваюцца на новую планету і засяляюць яе. У кожным атрадзе ёсць свой экран настрою і пасля заканчэння дня вучні малююць кружочкі – зялёны, жоўты і чырвоны па ступені настрою ад самага найлепшага да сумнага. Кожны дзень завяршаецца лінейкай, на якой уручаюцца граматы за ўдзел і перамогу ў конкурсах і акцыях.

Найбольш цікавымі мерапрыемсвамі, якія былі праведзены ў дзіцячым аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” сталі: конкурс прычосак “Каса – краса дзяўчынкі”, спартыўныя эстафеты і гульні, творчая майстэрня “Папяровая фантазія”, музыкальныя конкурсы, квэст-гульня “Падарожжа ў Чысты горад”, завочнае падарожжа “Чырвоная кніга Беларусі”, экалагічныя акцыі “Чысты лес”, “Чыстая вуліца”, “Сарціруем смецце”. І нас чакае яшчэ многа цікавага і нязведанага.

Віталь ІВАНАШКА



Теги: