Разам мы мацнейшыя

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

У Гродне ва ўрочышчы Пышкі праходзіла  VI спартакіяда “Разам мы мацнейшыя” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Да ўдзелу ў спартакіядзе былі запрошаны інваліды ўсіх катэгорый захворванняў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, якія з’яўляюцца членамі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”.

Паказаць спартыўныя вынікі і пазмагацца за Кубак спартакіяды прыехалі  спартсмены з 16 рэгіёнаў вобласці. У склад кожнай зборнай каманды ўвайшлі восем удзельнікаў і кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі.

Спаборніцтвы праходзілі па наступных дысцыплінах: дартс, настольны тэніс, фігурнае кіраванне каляскай, гарадкі, кідкі мяча ў баскетбольныя кольцы, армрэслінг, шашкі.

Зборную каманду Дзятлаўскага раёна прадставілі Іўліянія Шах, Святлана Аўцюховіч, Аляксандра Паўлусенка, Ульяна Лукашэня, Анатоль Ляпешка.

Фінансавую падтрымку  нашай зборнай аказалі аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, раённая арганізацыя “БелТІ”, Дзятлаўскі ФСК.

Па выніках спаборніцтваў пераможцы і ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды і прызы.

 

Станоўчыя эмоцыі ад танцавальна-забаўляльных праграм, радасць чалавечых стасункаў, зарад бадзёрасці і здаровы сяброўскі дух спаборніцтваў, якія панавалі на працягу некалькіх дзён на спартыўных пляцоўка, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі – гэта галоўныя і вельмі важныя набыткі, якія надоўга застануцца ў сэрцах і памяці маладых спартсменаў.

Аляксандр БЕЛАВУС,
інструктар-метадыст Дзятлаўскага ФСК