Раённы турыстычны злёт. Падвялі вынікі

Галоўнае Свежыя навіны Спорт і турызм

Заўсёды прыемным момантам з’яўляецца ўзнагароджанне.

Так супала, што сёння адзначаецца Дзень моладзі. І з гэтай нагоды падзячны ліст атрымала Кацярына Скробук за шматгадовую добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.

Акрамя гэтага, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак уручыў падарункі камандам  ААТ “Граніт-Агра”, КСУП «Войневічы» і зборнай камандзе КСУП «Русь-Агра» і «Белагурна».

Прызёраў і пераможцаў агульнакаманднага заліку спаборніцтваў узнагародзілі ў час закрыцця турысцкага злёту. Каманды, якія занялі 1-3 месцы, атрымалі медалі, дыпломы і прызы. Пераможцай сёлетняга раённага турзлёту стала каманда ААТ “Граніт-Агра”. На другім месцы – КСУП “Хвінявічы”. Каманда ТАА «Ізакам» заняла трэцяе месца.

У наступным годзе ўрочышча Рыбакі зноў будзе прымаць на сваёй пляцоўцы чарговы турысцкі злет.

Вольга ЮШКЕВІЧ