Раготнаўскае лета з “Усмешкай”

Галоўнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Для 15 навучэнцаў Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы канікулы пачаліся са змены ў летніку “Усмешка”, які працуе на базе ўстановы.

 

Хлопчыкаў і дзяўчынак на працягу 18 дзён знаходжання ў школьным летніку чакаюць цікавыя экскурсіі, спартыўныя мерапрыемствы, творчыя конкурсы, гульні на свежым паветры.

Кожны дзень наведвальнікі “Усмешкі” ажыццяўляюць завочныя падарожжы па нашай краіне разам з каларытным персанажам – прафесарам Адкрывашкіным і даведваюцца штосьці новае. У канцы кожнага дня на карту Беларусі наносіцца адзнака, дзе пабылі дзеці, што іх зацікавіла ў гэтым куточку роднага краю. За актыўны ўдзел у мерапрыемствах маленькія падарожнікі атрымліваюць па васільку – сімвалу беларускай зямлі.

Напрыканцы змены наведвальнікі “Усмешкі” завершаць сваё вялікае завочнае падарожжа, вынікам якога стане стварэнне фотакалажа “Мой край” у выглядзе карты Беларусі.

Алена КАНДРАШОНАК,

дырэктар летніка “Усмешка” Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы



Теги: