Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам — Днём меліяратара!
Гэта свята працаўнікоў зямлі, людзей, дзякуючы працы якіх ажыццяўляецца кардынальнае акультурванне і адраджэнне зямель.
Работа прадпрыемстваў вашай галіны адыгрывае немалаважную ролю ў развіцці эканомікі краіны, у забеспячэнні харчовай і экалагічнай бяспекі нашай рэспублікі, цесна звязана з развіццём сельскай гаспадаркі.
Дзякуем вам за самаадданую працу і выказваем упэўненасць, што вы і надалей будзеце добрасумленна выконваць свой прафесійны абавязак, укладваючы ў агульную справу часцінку сваёй душы.
Жадаем вам і вашым сем’ям дабрабыту, здароўя, міру, паспяховай і плённай працы на карысць грамадства і дзяржавы.
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт