У рамках маштабнай еўрапейскай падзеі, жывучы далёка ад сталіцы, дзе праводзяцца II Еўрапейскія гульні, не хочацца заставацца ўбаку, таму ў Гезгалаўскім яслі-садзе прайшлі дзіцячыя алімпійскія гульні: са сваім лісяняткам Лесікам, алімпійскім агнём, з рознымі відамі спартыўных спаборніцтваў.
Арганізавалі гэтае спартыўнае мерапрыемства кіраўнік фізічнага выхавання А. Я. Богінь і выхавальнік дашкольнай адукацыі І. У. Красоўская, якія і летам стараюцца цікава арганізаваць вольны час дзяцей, далучыць іх да падзей, якія адбываюцца ў краіне.
На тэрыторыі ясляў-сада панавала святочная атмасфера. Гэтаму садзейнічала адпаведная музыка, плакаты з рэквізітамі Еўрапейскіх гульняў, актыўныя балельшчыкі, суддзі, уласны фотакарэспандэнт, які на хаду паспяваў фатаграфаваць «гістарычныя» моманты важнай падзеі.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры пары дзяўчынак і хлопчыкаў старэйшага дашкольнага ўзросту. Дзецям было прапанавана паўдзельнічаць у наступных відах спаборніцтваў: «Гімнастычныя практыкаванні з мячамі», «Гімнастычныя практыкаванні з абручамі», «Барацьба», «Стральба мячамі ў цэль», «Бег на кароткія дыстанцыі», «Язда на самакаце», «Бег з перашкодамі», «Баскетбол».
На нашых алімпійскіх гульнях разыгрываліся тры камплекты ўзнагарод.
У выніку на п’едэстале аказаліся тры дзяўчынкі і тры хлопчыкі.
Медалі за 1-е месца дасталіся Віялеце Каско і Ігару Будкевічу,
за 2-е месца – Дамініцы Кулеш і Макару Лыкаву,
за 3-е месца – Алісе Аніскевіч і Максіму Маркушэўскаму.
Колькі радасці, шчасця і гонару адчулі юныя пераможцы гульняў, амаль як сапраўдныя дарослыя спартсмены! А юныя балельшчыкі іх падтрымлівалі.
Галіна Гаўрош,
педагог сацыяльны