Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама сустракала гасцей.
У рамках абласной акцыі «Ваенная агітбрыгада», прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыўся канцэрт, падрыхтаваны Дзятлаўскім аддзелам культуры і народнай творчасці.
Артысты прадставілі праграму, якая была насычана вершамі і песнямі ваенных гадоў. Слухачы разам падпявалі “Кацюшу”, а ад пранікнёных слоў вядучых у многіх на вочы набягалі слёзы.
Вольга ЮШКЕВІЧ