“Ганарымся! Памятаем! Шануем!”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Піянерскі брыфінг пад такой назвай прайшоў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава ў рамках старту моладзевага марафону “Беларусь памятае родныя твары Перамогі”, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзел у мерапрыемстве прынялі дзве каманды піянераў з гімназіі № 1 горада Дзятлава і каманда піянераў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Спачатку прысутным прапанавалі гульню-вітанне “Касмічны палёт”, у час якой піянерскі шатл здзейсніў захапляльнае падарожжа на іншыя планеты.

Адразу пасля гэтага каманды чакала творчае выпрабаванне – стварыць калажы аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, якія жылі або жывуць на Дзятлаўшчыне. Рабятам прапанавалі ўзгадаць біяграфіі ветэранаў Аляксандра Валуевіча, Марыі Глебавай, Фёдара Шалеснага. Кожная каманда павінна была падрыхтаваць аповед пра свайго героя. Такім чынам юныя жыхары нашага раёна паступова ствараюць “Альбом памяці” з фотаздымкамі і гісторыямі аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, якія з’яўляюцца прадзедамі і дзядамі навучэнцаў і настаўнікаў установаў адукацыі.

Напрыканцы брыфінгу піянеры паўдзельнічалі ў флэш-мобе: сфатаграфаваліся на памяць з калажамі і фотаздымкамі ветэранаў у руках.

Ірына МІШЧАНКА,

метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, старшыня раённага савета ГА “БРПА”  

 



Теги: