Праца – аснова нашага жыцця і дабрабыту. У кожнага чалавека павінны быць выхаваны пачуцці глыбокай павагі і падзякі да людзей працы. Знаёмства дзяцей з відамі сельскагаспадарчай працы, з працаўнікамі сяла трэба пачынаць са школьнага ўзросту і працягваць на працягу ўсёй вучобы ў школе.
Работа ў сельскай мясцовасці нялёгкая і далёка не заўсёды прывабная. Таму неабходна паказаць дзецям важнасць і неабходнасць працы сельскіх працаўнікоў, выхаваць любоў да зямлі. Тады дзеці не пацягнуцца ў горад, а захочуць астацца ў вёсцы – рашыцца самая галоўная праблема нашага часу. На сяле будуць маладыя спецыялісты, якія ведаюць і любяць сваю справу, а значыць, будзе і прадукцыя сельскай гаспадаркі, якая так неабходна ўсім.
Навучэнцы 1-6 класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў час правядзення вытворчай экскурсіі наведалі механізаваны двор КСУП “Хвінявічы”. Навучэнцам паказалі рабочыя месцы, сельскагаспадарчую тэхніку, рамонтную майстэрню, пляцоўку для захоўвання і рамонту аўтатранспарту, расказалі аб працоўных буднях працаўнікоў сельскай гаспадаркі. У такарным цэху дзецям удалося паназіраць за працай токара. Магчыма, пасля гэтай экскурсіі многія задумаюцца аб выбары будучай прафесіі, звязанай з сельскай гаспадаркай.
Жанна Будзевіч