Дзятлаўчане адзначылі ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста (+відэа)

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Вернікі-каталікі адзначылі ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста.

Свята Божага Цела сабрала ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве шмат прыхажан. Гэтае свята незвычайна важнае для католікаў. Урачыстасць Божага Цела пачалася Імшой, пасля якой вернікі ў працэсіі, на чале якой быў ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула, прайшлі са спевамi, малiтвай i чытаннем Евангелля па вуліцах горада да чатырох алтароў. Наперадзе ішлі дзеці ў белай вопратцы, якія высцілалі дарогу пялёсткамі кветак для Езуса.

Чатыры алтары сімвалізуюць чатыры бакі свету. З аднаго боку мы публічна аддаём пашану Езусу, укрытаму ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, з іншага – запрашаем Яго таксама ў свой дом, у сваё жыццё. Мы просім аб тым, каб благаславіў нас, каб асвячаў наша жыццё.

Вольга ЮШКЕВІЧ