На галоўнай сцэне райцэнтра прайшоў святочны канцэрт у рамках абласной акцыі “У шэсць гадзін вечара пасля вайны”.
Патрыятычныя песні, тэатральныя і імправізаваныя нумары – гэта ўсё прадставілі гледачам артысты Дзятлаўшчыны ў Дзень Перамогі.
Навучэнцы і выкладчыкі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі для ўдзельнікаў свята канцэртную праграму “І няхай пакаленні памятаюць”.
Музычную праграму прадоўжыла выступленне народнага духавога аркестра гарадскога пасёлка Наваельня.
Юлія БАКУНОВІЧ
Ірына СТЫРНІК