Прыміце меры супраць злодзеяў

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальнае злачынства, учыненае групай асобаў.

Так, грамадзяне Л. і К. у пачатку сакавіка 2019 года з гаспадарчай пабудовы аднаго з дамоў у вёсцы Змяёўцы скралі чыгунную саламарэзку. Злачынства было ўчынена імі без асаблівых намаганняў, паколькі пабудова, дзе захоўвалася саламарэзка, не замыкалася і нават не мела дзвярэй.

Ненадзейнасць замкоў, а, часам, і поўная іх адсутнасць найчасцей з’яўляюцца адной з галоўных прычын учынення злачынстваў супраць уласнасці. Следчы камітэт заклікае жыхароў раёна, якія пакідаюць свае дамы і каштоўную маёмасць у іх без нагляду на перыяд ад’езду, забяспечыць іх максімальную захаванасць. Для гэтага неабходна выбраць найбольш абароненыя месцы ў доме (кладоўка з моцнымі замкамі, жылы пакой, які асобна замыкаецца) і менавіта там захоўваць каштоўныя рэчы. Калі ж збіраецеся ў ад’езд на доўгі час, мэтазгодна задумацца аб умацаванні замкоў на ўваходных дзвярах, устаноўцы металічных рашотак на вокны, ахоўнай сігналізацыі.

Арцём АНТОНЧЫК,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта