Акцыя “Ад помніка да помніка”

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

На Дзятлаўшчыне эстафету святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачалі вахты памяці ў сельскіх саветах.

Яны ладзяцца ў рамках раённай акцыі “Ад помніка да помніка”. 4 мая вахта памяці прайшла ў аграгарадках Дварэц, Вензавец, Хвінявічы.

У Дварцы ўдзельнікаў сустрэчы віталі першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч, ксёндз Віктар Захарэўскі, мясцовыя школьнікі. Прысутныя ўзгадалі гісторыю подзвіга беларускага народа ў час вайны, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, а напрыканцы ўсклалі кветкі да манумента.

У аграрадку Вензавец прысутных віталі начальнік фінансавага аддзела Дзятлаўскага райвыканкама Ірына Жэгала, старшыня Вензавецкага сельсавета Алег Шымко, дырэктар КСУП  “Вензавец” Ігар Гульнік, дырэктар Вензавецкай сярэдняй школы Ганна Франюк. Ва ўрачыстай абстаноўцы навучэнцы Вензавецкай сярэдняй школы былі прыняты ў піянеры.

Да помніка ўсе прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі.

Ірына СТЫРНІК
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: