Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Дарагія ветэраны вайны і працы!
Ад усёй душы віншуем вас з Днём Перамогі!
Гэтае свята стала сімвалам гераізму, мужнасці і адвагі людзей, якія абаранілі сваю Радзіму ад фашызму. У гэтыя дні мы ўспамінаем усіх, хто змагаўся за сваю краіну, хто не шкадаваў сіл. Найвялікшы подзвіг гэтых людзей заўсёды будзе служыць прыкладам вернасці абавязку і адданасці Радзіме для ўсіх пакаленняў беларусаў. Гэтая дата навечна ўпісана ў нашу гісторыю. У гераічным летапісе краіны не было бітвы больш жорсткай, чым Вялікая Айчынная вайна. Не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага, выратаваў свет ад нацызму. І сёння наша задача – захаваць памяць аб Вялікай Перамозе нашага народа, прывіць моладзі такую ж бязмежную любоў і адданасць сваёй Айчыне. Мы бязмерна ўдзячныя вам, паважаныя ветэраны, і як самы дарагі здабытак захоўваем ваш галоўны запавет – любіць Айчыну, абараняць яе інтарэсы і заўсёды быць разам. Вечная слава абаронцам Радзімы! Нізкі паклон пераможцам, ветэранам вайны і працы! Светлая памяць тым, хто паклаў сваё жыццё на алтар Вялікай Перамогі! Мы гаворым вам шчыры дзякуй за мір і свабоду, якія вы нам падарылі, за краіну, якую пабудавалі пасля вайны. Жадаем усім вам, дарагія дзятлаўчане, моцнага здароўя, працоўных поспехаў, шчасця, дабрабыту і заўсёды яснага, мірнага неба над галавой.
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт