“Хрыстус уваскрос з памерлых, Першынец сярод тых, якія памерлі.
Паколькі праз чалавека прыйшла смерць, так праз Чалавека – і ўваскрашэнне памерлых. Бо як у Адаме ўсе паміраюць, так і ў Хрысце ўсе будуць ажыўлены” (Кар. 15, 20-22).
Дарагія браты і сёстры!
Змёртвыхпаўстанне – гэта праява найбольшай любові Бога да чалавека, якую ўчыніў наш Збаўца. Уваскрослы Пан збірае каля сябе нас, каб благаславіць і ўмацаваць нашу веру ў Яго перамогу над грахом і смерцю. Толькі дзякуючы яму мы атрымалі шанц знаходзіцца разам з Ім у небе.
Няхай святло велікоднай ночы асвятляе наша жыццё, напаўняе яго радасцю, распальвае ў сэрцах любоў і ўмацоўвае веру, каб мы разам з Апосталамі маглі несці ўсяму свету Радасную Навіну.
Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Радасных святаў Змёртвыхпаўстання нашага Пана, Езуса Хрыста!
З малітваю адданы да вас усіх ксёндз-пробашч Здзіслаў ПІКУЛА