Вялікдзень разам сустракаем

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

З 17 красавіка ў Дзятлаўскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці працуе  выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пад назвай “Вялікдзень разам сустракаем”.

Прытрымліваючыся велікодных традыцый, умельцы раённых установаў культуры і мясцовыя майстры прапануюць да ўвагі пакупнікоў выставу вырабаў ручной работы: сімвалічныя вербачкі, абярэгі, а таксама сувенірную прадукцыю да любімага ўсімі хрысціянскага свята. Велікодныя кошыкі з лазы і саломы, разнастайныя пісанкі, святочныя кампазіцыі – гэта і многае іншае прадстаўлена на кірмашы.

Арганізатары і народныя ўмельцы запрашаюць дзятлаўчан і гасцей горада наведаць выставу, набыць Велікодныя вербы і сувеніры, а таксама назапасіцца перадсвяточным настроем.

Плануецца, што выстава будзе дзейнічаць да 27 красавіка.

 

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ