Валанцёрскі атрад Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы ў рамках ініцыятывы “Моладзь Дзятлаўшчыны – малой радзіме” аказаў дапамогу адзінокім і сталым жыхарам аграгарадка.
Вучні навялі парадак на ўчастку каля дома ветэрана працы М. М. Шаваля, дапамаглі скласці дровы ў хлеў Г. В. Цапко.
Навучэнцы атрымалі вялікае задавальненне ад зробленай работы.
Дзіяна ПАЧУК,
вучаніца 6 класа Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы