Аграрыі КСУП “Войневічы” закончылі пасеў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур.
У бліжэйшы час у сельгаспрадпрыемстве плануюць закончыць сеяць лён і цукровыя буракі.
Актыўна вядзецца работа па адвозцы і ўнясенні арганічных угнаенняў пад кукурузу. Сёлета гэтай сельскагаспадарчай культурай плануецца засеяць 700 гектараў, з іх 150 – на зерне.
Праведзена дзве падкормкі азімага рапсу і азімых збожжавых. Сяўба яравых культур сёлета заняла плошчу ў 1868 гектараў, у тым ліку 858 гектараў – пад раннія збожжавыя і зернебабовыя, лён плануецца пасеяць на плошчы 60 гектараў, 200 гектараў зоймуць цукровыя буракі.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ