Работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, гімназіі, дзіцячай школы мастацтваў наводзілі парадак па вуліцах Кірава і Прытыцкага: вымяталі смецце з дарогі і тратуараў, бялілі дрэвы ў яблыневым садзе, выграбалі сухую траву.