У 2019 годзе ў Дзятлаўскім раёне плануецца аздаравіць 1477 дзяцей.
Арганізаваны 21 аздараўленчы летнік з дзённым знаходжаннем, у якіх змогуць адпачыць 850 хлопчыкаў і дзяўчынак.
У аздараўленчых летніках з кругласутачным знаходжаннем пабываюць 460 дзяцей. Свае паслугі прапануюць 18-дзённы летнік “Баравічок” і дванаццаць 9-дзённых профільных летнікаў.
Кожны марыць летам больш часу праводзіць на прыродзе. Так, у гэтым годзе для дзяцей арганізаваны чатыры летнікі ў жывапісных месцах нашага раёна. 120 хлопчыкаў і дзяўчынак такія летнікі чакаюць у Круцілавічах, Вензаўцы, Гезгалах і Жукоўшчыне.
Тыя, хто любіць спорт, змогуць адпачыць у спартыўна-аздараўленчых летніках, якія будуць працаваць у сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава, Казлоўшчынскай і Хвінявіцкай школах.
Таццяна ГРЫЦУК