Конкурс юных інспектараў дарожнага руху прайшоў у Дзятлаве

Галоўнае Свежыя навіны Спорт і турызм

Адным з важных і цікавых конкурсаў, накіраваных на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і выхавання законапаслухмяных удзельнікаў дарожнага руху, з’яўляецца злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху (атрадаў ЮІД). У нашым раёне сёлета ён праходзіў на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі міжраённы аддзел ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў сумесна з аддзелам адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама пры непасрэдным удзеле Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”.
У конкурсе прынялі ўдзел каманды з дзевяці агульнаадукацыйных установаў раёна. Яны змагаліся за права стаць лепшымі і магчымасць абараняць гонар раёна на абласным этапе аднайменных спаборніцтваў.

У склад кожнай  каманды ўваходзілі па чатыры хлопчыкі і чатыры дзяўчынкі ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў.

Юныя інспектары дарожнага руху прынялі ўдзел у двух шматбор’ях. У шматбор’е “Юны інспектар” уваходзілі конкурсы па фігурным кіраванні веласіпедам, кіраванне веласіпедам ва ўмовах, набліжаных да рэальнага дарожнага руху, тэарэтычны экзамен на веданне правілаў дарожнага руху, па аказанні першай дапамогі пацярпелым. У шматбор’і “Юны прапагандыст” канкурсанты паказалі агітацыйна-мастацкія прадстаўленні і падрыхтавалі насценгазеты.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ