І ўспомніць цяжка, і забыць нельга

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У бібліятэцы Дварэцкай сярэдняй школы прайшла інтэлектуальная гульня “І ўспомніць цяжка, і забыць нельга!”, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларсі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 2 каманды (навучэнцы 8 і 11 класаў) “Следапыты” і “Абаронцы”. За гульнёй сачыла журы ў складзе настаўнікаў школы. Школьнікам былі прапанаваны цікавыя пытанні, прысвечаныя падзеям і асобам Вялікай Айчыннай вайны. У дапамогу навучэнцам была аформлена тэматычная выстава мастацкай і дакументальнай літаратуры. Найбольш цікавым для іх стаў конкурс “Чорная скарбонка”. Дзецям неабходна было адказаць, які прадмет там знаходзіцца.

У выніку гульні перамогу атрымала каманда “Следапыты”.

С. БЕЛАВУС,
загадчык школьнай бібліятэкі



Теги: