Цяпер людзі больш увагі сталі надаваць добраўпарадкаванню асяроддзя, аб’ектаў сацыяльнага значэння: іх месца працы, навучальнай установы, тэрыторыі ля дома, ствараючы цікавыя «куткі радасці» для ўзняцця настрою.
Радзіма ў свядомасці кожнага з нас – гэта нешта сваё глыбокае, закладзенае нашымі бацькамі, настаўнікамі і акружаючым нас светам.
Хвінявіцкім дзицячым садзе- сярэдняй школе прайшоў працоўны дэсант “Чысціню школьнаму двару”, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі ўстановы адукацыі і навучэнцы І-ХІ класаў. Для правядзення працоўнага дэсанту быў складзены план, за кожным класам быў замацаваны ўчастак з указаннем адказных педагогаў, праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі ў час працы.
Узброіўшыся неабходным інвентаром, навучэнцы і педагогі з задавальненнем прыводзілі ў парадак школьную тэрыторыю: збіралі смецце, зграбалі леташнюю лістоту і траву. Нават самыя малодшыя – першакласнікі – прынялі ўдзел у агульнай справе – яны збіралі галлё ў парку. Агульнымі намаганнямі школьная тэрыторыя змянілася – стала чыста і прыгожа.
Навучыць чалавека думаць не толькі пра сябе, але і пра навакольны свет нялёгка. Добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі дазваляе падлеткам адчуць сваю значнасць, пасталець, адчуць сваю здольнасць рабіць важныя карысныя справы, рэальна бачыць вынікі сваёй дзейнасці, прыносіць радасць сабе і навакольным, ствараць прыгожае. Школа – гэта наш агульны дом, які мы любім і хочам бачыць яго прыгожым.
Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Хвінявіцкага дзіцячага сада- сярэдняй школы