Шахматы: Дзятлава супраць Слоніма

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

У  гарадскім пасёлку Казлоўшчына прайшоў таварыскі матч па шахматах паміж камандамі горада Дзятлава і горада Слоніма, ў састаў якіх уваходзіла па чатыры чалавекі.

За нашу каманду выступілі Яўген Кананкоў, Андрэй Ранцэвіч, Аляксандр Масляк і Віктар Урбановіч. Адбылося шаснаццаць паядынкаў, па рэгламенту дваццаць хвілін на партыю. Сустрэча завяршылася з лікам 8 : 8.

Затым сапернікі згулялі матч па хуткіх шахматах: пяць хвілін на дзве партыі. Тут з відавочнай перавагай перамаглі дзятлаўчане (6,5 : 1,5). Трэба адзначыць высокае майстэрства гульні Аляксандра Масляка, які выйграў усе свае сустрэчы.

Цяпер нашы шахматысты працягваюць актыўна рыхтавацца да абласных спаборніцтваў.

Уладзімір НІКІПОРЧЫК,
суддзя спаборніцтваў