У гэтым годзе адзначаецца 75 гадоў Тыдню дзіцячай кнігі, святу вясновых канікулаў і ўсіх тых, хто любіць чытаць, дапытлівых дзяцей і падлеткаў, новых літаратурных адкрыццяў і сустрэч.
Немалы тэрмін, калі задумацца! Гісторыя гэтага свята сыходзіць у ваенны сорак трэці год. Ішла вайна, прадукты выдавалі па картках, у дамах было холадна. Раптам па Маскве пракаціўся слых аб тым, што ў Калоннай зале Дома Саюзаў адбудзецца Дзень дзіцячай кнігі, куды прыйдуць знакамітыя пісьменнікі і паэты, па прапанове Льва Касіля. Удзельнікі і відавочцы гэтай сустрэчы ўспаміналі: «Раніцай 26 сакавіка 1943 года са станцый метро «Охотничий ряд» і «Площадь Свердлова», з трамваяў і тралейбусаў выбягалі хлопчыкі і дзяўчынкі ў растаптаных чаравіках, залатаных валёнках і старэнькай вопратцы. Мінула другая ваенная зіма, і бледныя, худыя твары дзяцей ̶ яшчэ адно сведчанне цяжкай пары. Але вочы … дзіцячыя вочы гарэлі, ажыўленне нарастала па меры набліжэння да будынка Дома Саюзаў». Тут, у Калоннай зале сядзелі дзеці з розных куткоў Масквы і слухалі, што раскажуць ім добра знаёмыя па кніжках дзіцячыя пісьменнікі і паэты. У гэты дзень адбылася размова пра кнігу, чытанне і жыццё. І кожнаму дзіцяці, хто прыйшоў у Калонную залу Дома Саюзаў падарылі па кнізе. Тоненькую, аддрукаваную на шэрай паперы кнігу, дзеці выносілі як баявы паёк, які трэба зберагчы і расцягнуць на шмат дзён. Кніга грэла, дадавала святла і сілы. Так упершыню адзначылася гэты веснавое свята надзеі. Працягвалася яно ўсяго адзін дзень. Але ўжо на наступны год свята доўжылася тыдзень, і яго сталі праводзіць ва ўсіх гарадах Савецкага Саюза.
Так і ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 25 сакавіка стартуе Нядзеля дзіцячай кнігі. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі насычаную праграму цікавых і разнастайных мерапрыемстваў: літаратурнае свята «Падарожжа ў Чытайгорад», экаказка «Берегите, дети, лес, полный сказок и чудес», гадзінка — весялінка па творах
беларускіх пісьменнікаў «Слова кніжцы беларускай», лялечная пастаноўка «Калабок спяшаецца ў дзіцячы садок», дайджэст «Па лабірынтам часопісных артыкулаў». Дапытлівых кнігаманаў чакаюць займальныя, разумныя і вясёлыя гісторыі, маляўнічыя прадстаўленні, дынамічныя і інтэлектуальныя гульні, знаёмства з навінкамі літаратуры.
Вольга БОЙКА,
загадчык