Нам навекі патрэбен мір. Капсулу памяці і Сцяг Перамогі перадалі ў Жукоўшчынскі сельвыканкам

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Капсулу памяці і Сцяг Перамогі прыняў 18 сакавіка Жукоўшчынскі сельвыканкам  ад Данілавіцкага ў рамках тэматычнага праекту «75 дзён да Перамогі».

Урачыстае мерапрыемства ў Гезгалаўскім доме культуры пачалі з кранаючых сэрца словаў павагі і падзякі тым, хто ведае пра вайну не па расказах.

Кіраўнік справамі Данілавіцкага сельвыканкама Галіна Дворык нагадала пра некаторыя гістарычныя падзеі і перадала сімвалы Перамогі старшыні Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерыю Верамейчыку, які адзначыў, што важная задача сучаснасных беларусаў — захаваць памяць аб мінулым для сваіх нашчадкаў.

Музычныя нумары ваеннай тэматыкі выканалі вядомыя артысты нашага раёна і школьнікі.

Пераходныя сімвалы Вялікай Перамогі будуць захоўвацца ў Жукоўшчынскім сельвыканкаме роўна тыдзень.



Теги: