У гэтым годзе ў нашай краіне будзе адзначацца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашашысцкіх захопнікаў.
На Дзятлаўшчыне ўжо пачалі рыхтавацца да гэтай важнай і значнай для нашай краіны падзеі. У музеі сярэдняй школы №1 горада Дзятлава сабраны вялікі і змястоўны матэрыял пра ўдзельнікаў і сведкаў ваенных часоў. Ён размешчаны на стэндах “І памятае свет выратаваны”, “Яны абаранялі Радзіму”, “Мы памятаем! Мы ганарымся!”.