Дарагія жанчыны! Віншуем вас з Днём жанчын 8 сакавіка!

Важнае Свежыя навіны Улада

Гэта свята, якое дае магчымасць яшчэ раз прызнацца вам у бязмежнай павазе.

На вас трымаюцца дом і сям’я. Можна без перабольшання сказаць, што вы выхоўваеце нашу будучыню. Вы дорыце жыццё і вучыце дзяцей паважаць нацыянальную культуру, традыцыі і звычаі.

Жанчыны заўсёды былі апорай нацыі ў цяжкія часы. У перыяд ваенных дзеянняў жанчыны мужна пераносілі ўсе выпрабаванні, якія выпалі на долю нашага народа. Мы схіляемся перад маці, якія выгадавалі сапраўдных герояў, сапраўдных мужчын, якія зрабілі ўсё для дасягнення міру на нашай зямлі.

У мірны час жанчыны ўставалі побач са сваімі братамі, бацькамі і сынамі, каб аднавіць разбураную Радзіму. Ва ўсім, чаго мы дасягнулі, ёсць вялікі ўклад жанчын.

Сёння жанчыны Рэспублікі Беларусь упэўнена глядзяць у будучыню. У атмасферы міру і згоды вы выхоўваеце сваіх дзяцей, даяце ім годную адукацыю, дапамагаеце будаваць шчаслівае жыццё. Няхай з вамі заўсёды будуць побач вашы родныя, блізкія і тыя, хто вам рады. Шчасця вам, здароўя, усмешак і любові!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги: