А памяць стукае ў сэрца…

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе праводзяцца класныя і інфармацыйныя гадзіны, розныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-годдзя вызвалення Беларусі.

Для навучэнцаў 7 класа прайшоў урок мужнасці “Словы на мармуры ў Хатыні”. Вучні яшчэ раз успомнілі тыя страшныя падзеі 22 сакавіка 1943 года, калі невялікая лясная вёсачка Хатынь Лагойскага раёна з насельніцтвам 149 чалавек была поўнасцю знішчана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Школьнікі адправіліся ў завочнае віртуальнае падарожжа па мемарыяльным комплексе “Хатынь”.

Навучэнцы 9 класа правялі тэматычную інфармацыйную гадзіну “Лагер смерці Азарычы – музей памяці ахвяраў”. У сваіх выступленнях яны расказалі, калі фашыстамі быў створаны канцлагер, пра жудасныя ўмовы знаходжання там людзей, прымяненне карнікамі біялагічнай зброі – эпідэміі сыпнога тыфу, вызваленне лагера савецкімі салдатамі.

Падводзячы вынік, навучэнцы выказалі свае меркаванні аб тым, што гісторыя падобных падзей не павінна паўтарыцца.

Ала АКРАЕЦ,
бібліятэкар Жукоўшчынскага дзіцячага сада- базавай школы

 



Теги: