15 лютага Дзятлаўская раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” прадоўжыла ўрачыстае ўшанаванне воінаў-афганцаў з уручэннем грашовых прэмій да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Чарговая сустрэча адбылася незадоўга да мітынгу, прысвечанага воінам-афганцам. На гэты раз віншаванні прымалі Аляксей Бальшой і Уладзімір Павачка.
Доўгіх мірных гадоў жыцця, моцнага здароўя, дабрабыту, любові родных і блізкіх ім пажадала намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вольга Рагачова і ўручыла падарункі.
Ірына СТЫРНІК