Праведзенымі кантрольна-аналітычнымі мерапрыемствамі ў шэрагу раёнаў вобласці ўстаноўлена, што сельскагаспадарчымі арганізацыямі не нададзена належнай увагі правядзенню неабходных работ па ўцяпленні жывёлагадоўчых аб’ектаў і арганізацыі ходу зімоўкі.
Не зроблена ў поўным аб’ёме уцяпленне і рамонт дзвярных праёмаў жывёлагадоўчых памяшканняў. Маладняк буйной рагатай жывёлы знаходзіцца на вуліцы ў індывідуальных доміках, пры гэтым дадзеныя домікі не поўнасцю абсталяваны ахоўнымі шторкамі, што не абараняе жывёлу ад скразнякоў і задзімання снегу. Выяўлены факты несвоечасовага падсцілу жывёл і выдалення гною з памяшканняў. Адзначаюцца недахопы ў арганізацыі кармлення жывёл.
У шэрагу раёнаў вобласці ў снежні 2018 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізіўся сярэдні надой малака ад каровы (у Дзятлаўскім – 326 кг, або 98,4% да ўзроўню снежня 2017 года).
Дапушчана зніжэнне вытворчасці (вырошчвання) буйной рагатай жывёлы ў жывой вазе. У цэлым па вобласці за снежань 2018 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года – 99,6% (мінус 40 тон). Зніжэнне дапушчана ў Слонімскім – 96,5%, Ашмянскім – 84,8%, Дзятлаўскім раёнах – 92,4%.
Кантроль за ходам зімоўкі будзе працягнуты.
Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці