Традыцыйная спартыўная сустрэча па валейболе сярод дзяўчат, прысвечаная памяці воінаў-афганцаў, штогод ладзіцца на базе Дварэцкай сярэдняй школы.
Тут у савецкія часы выхоўваўся і вучыўся былы яе выпускнік Дзмітрый Лазовік, які загінуў у час ваенных дзеянняў на тэрыторыі Афганістана.
Адкрыццё турніру пачалося з урачыстага пастраення каманд. Затым пад гукі гімна Рэспублікі Беларусь быў узняты нацыянальны сцяг.
У сваіх выступленнях прысутныя адзначалі, што ўраджэнцы Беларусі годна выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Яны з гонарам прайшлі мноства выпрабаванняў, праявіўшы мужнасць і адвагу.
Сённяшнюю спартыўную сустрэчу і поспехі ў спаборніцтвах яны, як даніну павагі і памяці, прысвячаюць землякам, якія загінулі ў Афганістане, і выказваюць падзяку ветэранам Афганістана за іх гераізм, мужнасць і бясстрашнасць.
Пасля афіцыйнай часткі на спартыўнай пляцоўцы разгарнуліся спартыўныя баталіі па валейболе.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ