На падставе артыкула 35 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2019 года №33 “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве” і рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта №48 ад 11 лютага 2019 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна праводзіцца прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым-маі 2019 года.
Грамадзянам Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, неабходна асабіста прыбыць у ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна па адрасе: горад Дзятлава, вуліца Перамогі, 13 у перыяд з 1 лютага па 31 мая 2019 года, маючы з сабой дакументы, якія сведчаць асобу.
Дадатковую інфармацыю па пытанні прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве можна атрымаць у ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна ў кабінеце №2 або па тэлефоне 2-11-61 у рабочы час.
Начальнік групы прызыву на ваенную службу Павел Бараноўскі,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец